Эксперты абмяркоўваюць перамовы А. Лукашэнкі і У. Пуціна ў Сочы

15 сентября 2020
Беларусь і Расія чарговы раз пацвердзілі саюзніцкі характар адносін. І гэта, мабыць, адзін з асноўных вынікаў перамоў у Сочы лідараў дзвюх краін.

Нягледзячы на тое што размова была максімальна закрытая - а менавіта так назвалі ў прэсе фармат сустрэчы двух прэзідэнтаў - чатырохгадзінны дыялог пазначыў некалькі выразных кірункаў. У іх Беларусь і Расія працягнуць развіваць стратэгічнае супрацоўніцтва - ад эканомікі да абароны. Пра гэта гавораць самыя розныя крыніцы. Сустрэча стала прадметам ажыўленага абмеркавання экспертнай супольнасці. 

Курс на стратэгічнае партнёрства застаецца нязменным. Уладзімір Пуцін пацвердзіў, што Расія разглядае Беларусь як найбліжэйшага саюзніка. Наша краіна адной з першых атрымае распрацаваную вакцыну ад каранавіруса. 

Акрамя таго, ішла размова аб даванні Беларусі крэдыту на паўтара мільярда долараў. Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку за падтрымку ў няпросты палітычны перыяд. 

У кантэксце відавочнага знешняга ўмяшання ва ўнутраную палітыку Беларусі лагічнай стала і тэма сумесных ваенных вучэнняў. Акрамя таго, на парадку двухбаковых адносін шэраг буйных сумесных праектаў. Усё гэта ў комплексе накладвае абавязацельствы на абодва бакі, лічаць эксперты, у развіцці стратэгіі ўзаемадзеяння. 

Як было адзначана ў Сочы, цеснае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Расіяй працягнецца. Гэтага ж меркавання прытрымліваецца і большасць экспертаў.