Экспертная ацэнка: МАГАТЭ не бачыць прычын для адмовы БелАЭС у працы

18 марта 2021
Памяць непахісная, як і факты. Палітычныя ўкіды хейтэраў і агрэсіўна настроеных суседзяў чарговы раз упёрліся ў  важкія довады. МАГАТЭ не бачыць прычын, паводле якіх БелАЭС не павінна працаваць. Аб гэтым заявіў, выступаючы ў Еўрапарламенце, генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль  Гросі,  адказваючы на пытанне дэпутата Еўрапарламента ад Літвы. 

Паводле слоў кіраўніка МАГАТЭ, міжнародная структура і далей працягне працаваць у Беларусі з мэтай захавання ядзернай бяспекі.