Эксклюзіўныя каментарыі дэлегатаў і гасцей

22 июня 2016

Ганаровы консул Беларусі ў Белградзе (Сербія) Драгамір Карыч - у выязной тэлестудыі АТН

З галоўнай пляцоўкі форуму на працягу ўсяго дня карэспандэнты Агенцтва тэленавін у рэжыме анлайн распавядалі аб ходзе працы Усебеларускага сходу. У Палацы Рэспублікі працавалі два карпункты. Эксклюзіўныя каментарыі дэлегатаў і гасцей народнага форуму атрымлівалі ў прамым эфіры і мае калегі ў выязной тэлестудыі. І прама зараз я перадаю слова Сяргею Гусачэнку і Вікторыі Сянкевіч (прамое ўключэнне).