Эксклюзіўнае інтэрв'ю з Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам

12 декабря 2017

Якасць і выніковасць беларускага старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве высока ацанілі ўсе ўдзельнікі. Асобнай пахвалы за годны ўзровень і эфектыўнасць працы Беларусь заслужыла ад дэлегацыі Венгрыі. Сваімі ўражаннямі з нашай здымачнай групай падзяліўся Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта.

Петэр Сіярта, Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі: "Краіна, прадстаўленая ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве, адыгрывае вельмі важную ролю ў абмеркаванні будучыні і Еўрапейскага саюза, і Еўропы ў цэлым. Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва - гэта рацыянальны падыход і той самы цвярозы розум, неабходны для эфектыўнага абмеркавання і эфектыўных рашэнняў. Беларускі ўрад прарабіў выдатную працу, увесь працэс быў арганізаваны выдатна, вынікова. Наша дэлегацыя ўжо другі раз тут для ўдзелу ў мерапрыемствах Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. І Харватыі, якая будзе старшынстваваць у арганізацыі ў 2018 годзе, варта вывучыць беларускі вопыт, як след падрыхтавацца, каб усё прайшло на такім жа годным узроўні, як і ў вас сёлета".

Як узаемная павага канвертуецца ва ўзаемную выгаду, што дапаможа вырашыць міграцыйны крызіс, у чым праблема з украінскім законам аб адукацыі. Пра гэта і не толькі мы спыталі спадара міністра. Адкрытае і эксклюзіўнае інтэрв'ю з Петэрам Сіяртам у нядзелю ў "Галоўным эфіры".