Эксклюзіўнае інтэрв'ю з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі ў "Галоўным эфіры"

8 сентября 2017

Як супрацоўнічалі Беларусь і Індыя апошнія 25 гадоў, і чым для нашых краін адметны год 2017-ы? На гэтыя пытанні нам адказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Саксена Панкадж.

Саксена Панкадж, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі:

"Гэты год вельмі важны для нас, бо мы адзначаем 70 гадоў незалежнасці Індыі, а таксама 25 гадоў наладжвання дыпламатычных адносін паміж Індыяй і Беларуссю. Мы святкуем важныя даты і пашыраем кантакты паміж нашымі народамі. Гэта збліжае людзей, гэта збліжае краіны, спрыяе росту турызму. Абедзве краіны за гэтыя 25 гадоў дасягнулі многага".

Палітыка, эканоміка, гуманітарная сфера, турызм і не толькі. Эксклюзіўнае інтэрв'ю ў "Галоўным эфіры". Глядзіце ў нядзелю ў прайм-тайм.