Якую ролю Беларусь адыгрывае ў праграме харчовай бяспекі Індыі? Чаму гэтую краіну называюць "сусветнай кузняй маладых кадраў" для пасткрызіснай глабальнай эканомікі і наколькі на "радзіме шахмат" шануюць беларускую адукацыю? Якую бізнес-каманду ў Мінск вязе з сабою Пранаб Мукерджы? Аб гэтым і многім іншым глядзіце сёння ў "Эксклюзіўным інтэрв'ю" Прэзідэнта Індыі нашаму тэлеканалу. У вячэрнім эфіры - у рамках "Панарамы".
Эксклюзіўнае інтэрв'ю Прэзідэнта Індыі - увечар у "Панараме"
2 июня 2015













