Эксклюзіўнае інтэрв'ю Лідзіі Ярмошынай

19 февраля 2018

У цэлым выбарчая кампанія 2018 прайшла арганізавана і спакойна. Сёння ў Цэнтрвыбаркаме аналізавалі інфармацыю, якая паступала з выбарчых участкаў усю ноч. Ужо заўтра ў ЦВК абяцалі распавесці аб персанальным складзе новых мясцовых Саветаў. Цэнтральная камісія па выбарах сёння атрымала 12 зваротаў па электроннай пошце ад кандыдатаў у дэпутаты, назіральнікаў і выбаршчыкаў. Па кожным пытанні разбіраюцца асобна. Аб папярэдніх выніках галасавання, ходзе электаральнай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў і аб тым, чаму кіраўнік ЦВК не паедзе на выбары пэзідэнта Расіі, - эксклюзіўнае інтэрв'ю Лідзіі Ярмошынай Агенцтву тэленавін (відэа).