Эксклюзіўнае інтэрв'ю генеральнага сакратара АБСЕ Томаса Грэмінгера

3 февраля 2019

Другую частку праграмы мы адкрываем гутаркай аб бяспецы. Хоць размова як раз аб тым, як некаторыя краіны закрываюцца ад мірных ініцыятыў. ЗША пляскаюць дзвярамі, выходзячы з Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці. Не сказаць каб ад гэтага сцены або каленкі ў кагосьці задрыжалі, але, тым не менш, званок трывожны.

Асцярогі агучылі ў МЗС Расіі. Маўляў, сістэма міжнароднага кантролю за ўзбраеннямі і нераспаўсюджаннем зброі масавага знішчэння атрымае "наймагутнейшы ўдар". Пакуль афіцыйныя Масква і Вашынгтон зацыкліліся на ўзаемных абвінавачаннях, за лёс ключавой дамовы "эпохі халоднай вайны" горача ўступіліся еўрапейскія палітыкі. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС схапілася за галаву і заклікала абодва бакі прытрымлівацца дамовы.

Такім чынам, ЗША аб'явілі афіцыйна аб сваім прынцыповым кроку назад. Што зараз? Ваенныя эксперты ўзяліся зноў раскручваць геапалітычны ваўчок, ужо выразна разумеючы вакол чаго ўсё круціцца. "Клікабельнасць" фатальных загалоўкаў ніхто не адмяняў, так што, тэма будзе жыць яшчэ доўга. А мы ў сваю чаргу вырашылі звярнуцца да практыкаў. Тым, ад каго сапраўды яшчэ нешта залежыць.

У апошнія гады пералік іх профільных пытанняў становіцца ўсё шырэйшы. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ацэньвае і рэагуе і на рызыкі ваеннага характару, і на маштабныя транснацыянальныя пагрозы.

Што зараз выклікае самую сур'ёзную боязь, якія падыходы да бяспекі з боку арганізацыі, якая сваёй дзейнасцю пакрывае прастору з насельніцтвам звыш мільярда чалавек, і дзе просты грамадзянін можа дакрануцца да вынікаў гэтай працы? У эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" расказаў генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер.