Адзіная база даных тэрарыстаў і экстрэмістаў краін СНД з'явіцца на працягу года

12 мая 2017

Адзіная база даных тэрарыстаў і экстрэмістаў краін СНД можа з'явіцца сёлета. Аб гэтым у Мінску ў штаб-кватэры выканкама СНД расказаў намеснік дырэктара службы выканання пакаранняў Расіі Валерый Максіменка. Сустрэча адбылася ў рамках пасяджэння Савета пенітэцыярных служб краін Садружнасці. Супрацоўніцтва ў галіне процідзеяння тэрарызму - асноўны кірунак у сумеснай працы ведамстваў. У агульны спіс плануюць уключыць не толькі затрыманых злачынцаў, але і тых, хто ў вышуку.

Жаданне ўдзельнічаць у стварэнні адзінай базы выказалі шэраг еўрапейскіх краін, балтыйскія калегі і Рэспубліка Куба.