Э.Чэрнавіц: Знешняя палітыка Беларусі шмат у чым перасякаецца з задачамі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы

4 декабря 2017

Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін заявіў намеснік генсакратара арганізацыі Эрык Чэрнавіц. Паводле слоў палітыка, пра падобныя погляды Мінска і ЦЕІ на будучыню кантынента гаворыць і слоган, выбраны Беларуссю на перыяд старшынства, - "Прасоўванне сумяшчальнасці ў большай Еўропе".

Эрык Чэрнавіц, намеснік генсакратара Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы:

"І я павінен адзначыць, што старшынства Рэспублікі Беларусь у ЦЕІ было адным з самых паспяховых за ўсю гісторыю Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. Вы змаглі арганізаваць вялізную колькасць мерапрыемстваў, уключаючы семінары, практычныя канферэнцыі, сустрэчы, пасяджэнні. І вы змаглі сабраць разам усе дзяржавы - члены Ініцыятывы. І за гэта мы вам вельмі ўдзячныя".

Беларусь у пяцёрцы самых актыўных удзельнікаў сумесных праектаў ЦЕІ - ад экалогіі да лагістыкі. Ініцыятывы Мінска актуальныя. Напрыклад, стварэнне сістэмы інфармацыйнага абмену дзеля геапалітычнай бяспекі.