Адысці ад узаемных прэтэнзій краін-удзельніц - такая агульная задача ў АБСЕ

21 июля 2015

Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з дзеючым старшынёй АБСЕ, міністрам замежных спраў Сербіі Івіцай Дачычам. "Украінскі канфлікт паказаў, што АБСЕ знаходзіцца ў сур'ёзным крызісе, і праблема ў адсутнасці даверу паміж краінамі - членамі арганізацыі", - адзначыў Уладзімір Макей і дадаў: "Беларусь цалкам падтрымлівае прыярытэты сербскага старшынства ў АБСЕ, якія нацэленыя на стварэнне адзінай прасторы, стабільнасці і бяспекі ў Еўропе". 

Кіраўнік МЗС нашай краіны запэўніў Івіцу Дачыча, што Беларусь будзе і надалей падтрымліваць усе намаганні сербскага боку, накіраваныя на дасягненне гэтай мэты.