Датэрміновае галасаванне ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пачнецца заўтра

17 марта 2014

Больш за 6 тысяч выбарчых участкаў Беларусі сёння атрымалі урны для галасавання і бюлетэні - за дзень да пачатку датэрміновага галасавання ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Яно пачынаецца заўтра і прадоўжыцца да 22 сакавіка ўключна. Прагаласаваць загадзя можа кожны, пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу. За парадкам на выбарчых участках будуць сачыць супрацоўнікі міліцыі, яны ўжо сёння пачалі працу. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць штодня з 10:00 да 14:00, а таксама з 16:00 і да 19:00.