Датэрміновае галасаванне працягваецца

20 марта 2014

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, за два дні свой выбар зрабілі каля 10% беларусаў. У тым ліку, чыноўнікі і алімпійскія чэмпіёны - у сілу асаблівай занятасці і спецыфічнага графіка.



Апошнія дадзеныя выбарчай кампаніі - у Ілоны Красуцкай.


На гэтым участку сакратар Цэнтрвыбаркама ўжо другі раз. Спачатку Мікалай Лазавік інспектаваў падрыхтоўку аб'екта да датэрміновага галасавання. Сёння ж робіць свой выбар. Асноўны дзень галасавання - 23 сакавіка - для яго самы напружаны. Падлік галасоў і вынікі кампаніі. Працоўны дзень завершыцца далёка за поўнач. Менавіта таму свайго кандыдата вызначае загадзя.


Мікалай Лазавік, сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні Рэспубліканскіх рэферэндумаў: Выбаршчыкі ўпершыню падчас гэтай кампаніі атрымалі нейкі інфармацыйны матэрыял. І, прыйдучы на ўчастак, яны ўжо мелі нейкае меркаванне аб кандыдатах у дэпутаты. Сапраўды гэтак жа і я, калі зайшоў сюды, я ведаў, за каго буду галасаваць. Параўнаў біяграфіі трох кандыдатаў, якія балатуюцца па маёй выбарчай акрузе і зрабіў пэўную выснову.


Са сваім выбарам у гэты чацвер вызначыліся і беларускія алімпійцы. Бронзавая медалістка Алімпіяды-2012 у Лондане Любоў Чаркашына хоць і завяршыла кар'еру, аднак па звычцы спартыўнай занятасці дагэтуль галасуе датэрмінова.


Аляксандр Багдановіч, алімпійскі чэмпіён Алімпіяды ў Пекіне: Для мяне гэта кірунак, які людзі павінны выбраць самі для сябе. Кожны раён галасуе за свайго дэпутата, у якога ён верыць, які жадае, каб гэты дэпутат унёс новае бачанне, новыя прапановы. Жадалася б, каб людзі, якіх выбралі, апраўдалі давер.


І сёння сваю грамадзянскую пазіцыю выказаў міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін. На выбарчы ўчастак міністр прыехаў да поўдня разам з жонкай. Па-вайскоўскі рашэнне міністра было выразным і без сумнення дакладным.


Па ўсёй краіне таксама актыўна галасуюць студэнты, пенсіянеры і ўсе тыя, хто па розных прычынах не зможа прыйсці на выбарчы ўчастак у нядзелю. А паміж тым, дзень выбараў - 23 сакавіка - стане яшчэ і агульнанародным святам. На выбарчых участках беларусам прапануюць шырокі асартымент як прадуктаў харчавання, так і прамтавараў. Прычым з 25-працэнтнымі скідкамі. Толькі ў Мінску заяўленыя сотні мерапрыемстваў: канцэрты адбудуцца не толькі на найбуйнейшых пляцоўках горада, але і ва ўстановах адукацыі.


За два дні датэрміновага галасавання ўдзел у мясцовых выбарах прынялі амаль 10% беларусаў. Самымі актыўнымі апынуліся жыхары сталіцы. Не здаюць пазіцыі Магілёўская і Віцебская вобласці. Дарэчы, пачатак датэрміновага галасавання не стаў перашкодай агітацыйнай кампаніі. Паводле закону, мець зносіны са сваімі выбаршчыкамі кандыдаты ў дэпутаты могуць да 22 сакавіка ўключна. Гэтая ж дата стане фінішам для датэрміновага галасавання. А пакуль аддаваць свае галасы загадзя можна на выбарчых участках з 10:00 да 14:00 і пасля перапынку з 16:00 да 19:00 вечара суботы.