Датэрміновае галасаванне па выбарах Прэзідэнта сёння стартавала ў Беларусі

6 октября 2015

З 10 раніцы па ўсёй краіне і за яе межамі працуюць больш за 6 тысяч участкаў. Галасуе і творчая эліта. Народны артыст Беларусі і салістка легендарнага ансамбля "Сябры" Алеся ўжо пакінулі аўтограф у спісе выбаршчыкаў. З раніцы зорная сям'я адправілася на свой участак па месцы рэгістрацыі. Згодна з гэтым пунктам грамадзяне Беларусі маюць права аддаць свой голас.

Анатоль Ярмоленка, народны артыст Беларусі: "Выбары не прапускаем, нават калі ад'язджаем, вось як сёння, мы гэта робім датэрмінова або некалькі разоў мы галасавалі ў нашых пасольствах у розных рэспубліках і ў розных краінах. Стабільнасці, спакою і, перш за ўсё, напэўна, міру. Мір для нас і нашых дзяцей, нашай будучыні".

Уладзімір Пракапцоў, Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі: «Літаральна на днях ад’язджаю ў КНР да свайго калегі, дырэктара музея, які святкуе свой юбілей. Я зараз датэрмінова прагаласаваў. Прагаласаваў за стабільную, незалежную Беларусь, за захаванне нацыянальнай гісторыі і культуры. Сёння наш Нацыянальны мастацкі музей, як і ўся беларуская культура, перажывае рэнесанс, пад’ём”.

Артысты і дзеячы культуры плануюць свой графік загадзя. Галасаванне сярод абавязковых пунктаў. Датэрмінова аддаць свой голас можна з 6 па 10 кастрычніка. Афіцыйная жа дата прэзідэнцкіх выбараў - гэтая нядзеля, 11 кастрычніка. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя