Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах працягваецца

9 сентября 2016

Напярэдадні парламенцкіх выбараў беларусы атрымаюць СМС з запрашэннем прыйсці на выбарчыя ўчасткі.

Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. У студыі Белтэлерадыёкампаніі прайшоў запіс фінальнага звароту да парламенцкіх выбараў. Яшчэ тры патэнцыяльныя кандыдаты ў дэпутаты адмовіліся ад перадвыбарнай гонкі. Такім чынам, на 110 месцаў у парламенце прэтэндуюць 488 чалавек. Лідзія Ярмошына распавяла і пра скаргі, якія паступаюць у выбаркамы. Большасць з іх кіраўнік ЦВК назвала надуманымі. Так, у прыватнасці, заклікі або запрашэнні прагаласаваць за таго або іншага кандыдата не з'яўляюцца парушэннем заканадаўства. На парламенцкіх выбарах не існуе дня цішыні, таму агітацыя дазволеная аж да вечара суботы 10 верасня.

Тым часам у Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў. За два дні ўдзел у ім прынялі амаль 10% выбаршчыкаў. Аддаць свой голас загадзя можна па 10 верасня ўключна. Выбарчыя ўчасткі адчыненыя з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00.