Дакументы ў ЦВК Беларусі падалі яшчэ 4 ініцыятыўныя групы

16 июля 2015

У Беларусі працягваецца рэгістрацыя ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары. Да завяршэння гэтага этапа выбарчай кампаніі застаўся 1 дзень. Сёння дакументы ў Цэнтрвыбаркам падалі яшчэ 4 ініцыятыўныя групы: Анатоля Лябедзькі, Таццяны Караткевіч, Андрэя Канаўца і Мікалая Статкевіча. Такім чынам, Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі прыняла дакументы на рэгістрацыю 7 ініцыятыўных груп. Першай, яшчэ ў аўторак, дакументы падала ініцыятыўная група дзеючага Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Затым ініцыятыўныя групы Сяргея Гайдукевіча і Сяргея Калякіна. Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты пачнецца праз тыдзень - 23 ліпеня.