Да завяршэння кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты засталося 8 дзён

13 августа 2015

Да завяршэння кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты засталося 8 дзён. Ініцыятыўныя групы ўжо падаюць спісы сабраных подпісаў у тэрытарыяльныя выбаркамы. Больш як 900 тысяч подпісаў здадзеныя ў падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі. Актыўная і ініцыятыўная група Сяргея Гайдукевіча. Яна накіравала на праверку 35 тысяч подпісаў, паведаміла сёння ў эксклюзіўным інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Пачалі здаваць падпісныя лісты таксама ініцыятыўныя групы Таццяны Караткевіч, Мікалая Улаховіча і Сяргея Калякіна. Астатнія групы подпісы ў тэрытарыяльныя камісіі пакуль не прадставілі.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Пятніца, 21 жніўня, 19 гадзін - вось час калі дзверы выбарчых камісій зачыняцца. Абласныя выбаркамы, Мінская гарадская камісія паінфармуюць колькі сабрана і здадзена подпісаў, галоўнае, здадзена на тэрыторыі кожнага рэгіёна. А Цэнтральная камісія хутка палічыць усё да канца гэтых сутак, да 24:00 21 жніўня. Вынікі будуць размешчаныя на нашым інфармацыйным сайце".

На гэтым тыдні пачалося вылучэнне прадстаўнікоў у саставы ўчастковых выбарчых камісій. У Беларусі і ў дыпламатычных прадстаўніцтвах нашай краіны за мяжой сфарміравана 6 тысяч 129 участкаў для галасавання.