Да прэзідэнцкіх выбараў застаецца роўна месяц

11 сентября 2015

І сёння па ўсёй краіне пачалася перадвыбарная агітацыя. На старт выйшлі чатыры кандыдаты - Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч. Для таго каб звярнуцца да выбаршчыкаў, кожны з іх мае права на два бясплатныя выступленні па Першым нацыянальным канале Беларускага радыё і ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Працягласць не можа перавышаць 30 хвілін. А вось як выступаць - у прамым эфіры або ў запісы - кожны кандыдат вырашае для сябе сам. І сёння ў інтэрв'ю Агенцтву тэленавін кіраўнік Цэнтрвыбаркама, у якой вялікі вопыт тэлевізійных выступленняў, распавяла на што варта звяртаць увагу, каб тэлегледачы вам паверылі.

А 3 кастрычніка пройдуць тэледэбаты. На працягу гадзіны кандыдаты змогуць асабіста пагутарыць адно з адным у студыі тэлеканала "Беларусь 1". Пачатак - 17:00. Акрамя таго, кандыдаты маюць права бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў асобных беларускіх газетах.