Дні вялікай інтэграцыі ў Маскве

25 декабря 2013

Дні вялікай інтэграцыі праходзяць у Маскве. Толькі напярэдадні ў Крамлі завяршылася пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, як сёння яго месца заняў Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнты Беларусі і Расіі разглядаюць асноўныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.


Усе падрабязнасці ў нашага ўласнага карэспандэнта ў Маскве Максіма Кароткіна. Парадак дня Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ўключае каля паўтара дзясятка пытанняў. Галоўныя тэмы - асноўныя кірункі супрацоўніцтва, бюджэт Саюза на 2014-ы і план сумесных мерапрыемстваў на найбліжэйшыя два гады.


На Дзяржсавет запрошана ўсё палітычнае кіраўніцтва дзвюх дзяржаў. Акрамя кіраўнікоў дзяржаў у ім бяруць удзел прэм'еры абедзвюх краін, прадстаўнікі заканадаўчай улады. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін ужо сустрэліся ў складах дэлегацый. Як адзначылі прэзідэнты ўжо на пачатку работы, Саюзная дзяржава па ступені інтэграцыі ідзе наперадзе іншых міждзяржаўных утварэнняў постсавецкай прасторы. У гэтыя хвіліны працягваецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета. Яго ўдзельнікі ў найбліжэйшы час маюць намер падпісаць шэраг міжнародных дакументаў. Вынікі дня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падвядуць на сумеснай прэс-канферэнцыі.