Сёння дыпадносінам Беларусі і Шры-Ланки 20 гадоў. "За гэты час нашы кантакты засноўваліся на прынцыпах даверу і павагі, імкнення да выгаднага для абодвух бакоў супрацоўніцтва", - адзначыў прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі і выказаў упэўненасць, што дзяржавы змогуць захаваць і ўмацаваць партнёрскія сувязі па розных кірунках узаемадзеяння.













