Традыцыйную штогадовую сустрэчу з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў арганізавала Міністэрства замежных спраў. Такі нефармальны івент - выдатная падстава сумесна падвесці вынікі адыходзячага года і абмеркаваць будучыя планы па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Дарэчы, сёлета паслам і прадстаўнікам міжнародных арганізацый, а іх на сустрэчы было каля 80, вырашылі прадэманстраваць нашы інфармацыйныя тэхналогіі і поспехі Беларусі ў IT-сферы.
Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Самае галоўнае, каб праз наведванне такіх мерапрыемстваў дыпламаты больш даведваліся пра Беларусь. Бо яны будуць пра гэта дакладваць у сваіх дзяржавах. А пасля гэтага з'явяцца нейкія новыя праекты па ўзаемадзеянні ў IT-сферы і не толькі ў IT. Мы наведваем розныя аб'екты".
Дыпламаты азнаёміліся з магчымасцямі Беларусі ў IT-сферы
12 декабря 2019













