Дыялог на высокім узроўні выклікаў нервовую рэакцыю ў шэрагу аналітыкаў і спекуляцыі ў прэсе. Станіслаў Зась даў каментарый

5 сентября 2019

Візіт саветніка па нацбяспецы прэзідэнта ЗША Джона Болтана ў Мінск і працяг дыялогу на ўзроўні кіраўніка Савета бяспекі ў Варшаве  ніяк не змянілі стратэгічных прыярытэтаў Беларусі ў абароннай палітыцы. Афіцыйны Мінск выкарыстаў гэтыя пляцоўкі для данясення сваёй пазіцыі да партнёраў з НАТА, плюс прасоўваў новыя ініцыятывы, у прыватнасці, добраахвотную адмову ад вытворчасці і размяшчэння на сваёй тэрыторыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Дарэчы, такія гарантыі са свайго боку Беларусь партнёрам па дыялогу ўжо падала. Аб гэтым у праекце "Размова ў Прэзідэнта" заявіў Дзяржсакратар Савета бяспекі Станіславаў Зась.

Дыялог на высокім узроўні выклікаў нервовую рэакцыю ў шэрагу аналітыкаў і спекуляцыі ў прэсе. Рэагуючы на гэты інфармацыйны шум, Станіслаў Зась звярнуў увагу на тры факты. Па-першае, нават з улікам некаторай разрадкі ў адносінах з Злучанымі Штатамі Беларусь так і не выйшла на ўзровень узаемадзеяння, які ёсць у самой Расіі з Вашынгтонам і Паўночаатлантычным альянсам. Па-другое, усе сумесныя мерапрыемствы з саюзнікам у ваенна-палітычнай сферы ідуць у штатным рэжыме. Да канца года, напрыклад, пройдуць сумесныя стратэгічныя вучэнні. 

Нарэшце, на наступным тыдні Станіслаў Зась будзе прымаць у Мінску свайго расійскага калегу Мікалая Патрушава. Так што ўся крытыка ў адрас Беларусі як надзейнага саюзніка беспадстаўная.