Дэпутаты VI склікання завяршаюць працу. Фота на памяць і абмеркаванне зробленага

4 декабря 2019
Тры сотні законапраектаў у скарбонцы Палаты прадстаўнікоў VI склікання. Сёння дэпутаты сабраліся на заключнае пасяджэнне сесіі. Фота на памяць і абмеркаванне зробленага. Вялікі парламенцкі багаж вопыту дапаможа ў далейшай працы. За тры гады былі прынятыя новыя законапраекты ў інвестыцыйнай, падатковай сферах, развіцці малога бізнесу і IT-сектара. Асаблівая ўвага парламенцкай дыпламатыі на міжнароднай арэне. Мінск зарэкамендаваў сябе як надзейная перагаворная пляцоўка і прыняў сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ.