Дэпутаты Вялікабрытаніі зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з Беларуссю

28 мая 2018

Сёння ў Мінску прайшла сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з дэлегацыяй парламента Каралеўства. Абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы, палітыцы, эканоміцы, культуры, навуцы.

Джон Вітынгдэйл, кіраўнік міжпартыйнай групы па Беларусі парламента Вялікабрытаніі: "Мне і маім калегам вельмі прыемна прысутнічаць сёння ў Беларусі. Я чакаю цікавую праграму ў найбліжэйшыя некалькі дзён. Мы ўжо правялі прадукцыйную сустрэчу. Спадзяемся, што ў далейшым прадоўжым актыўна развіваць адносіны з беларускімі калегамі. Мы ўжо знаходзімся пад вялікім уражаннем ад таго, што ўбачылі сёння ў Беларусі і Мінску. Спадзяемся даведацца крыху больш і пра вашых буйных вытворцаў".

Першы ў гісторыі міжпарламенцкіх адносін такі маштабны візіт брытанскай дэлегацыі будзе насычаным і прадоўжыцца 4 дні.