Дэпутаты разгледзяць у першым чытанні праект бюджэту-2020

19 ноября 2019
Палата прадстаўнікоў сёння разгледзіць у першым чытанні праект бюджэту на наступны год. Усяго ў парадак дня ўключана 17 законапраектаў. Другога чытання чакаюць папраўкі ў законы аб ахове працы, аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг. Акрамя таго, плануецца ратыфікаваць шэраг міжнародных дагавораў.