Дэпутаты разгледзяць папраўкі ў Крымінальны і Адміністрацыйны кодэксы

4 ноября 2014

Беларускія дэпутаты сёння разгледзяць папраўкі ў Крымінальны і Адміністрацыйны кодэксы. Заканадаўцы абмяркуюць такія новаўвядзенні, як дасудовая дамова аб супрацоўніцтве са следствам, крымінальна-прававая кампенсацыя і іншыя. Таксама парламентарыі плануюць ратыфікаваць шэраг міжурадавых дамоў з Каралеўствам Камбоджа. Чакаецца, што гэта будуць дакументы аб ваенным і гандлёвым супрацоўніцтве, а таксама аб бязвізавых паездках па службовых і дыпламатычных пашпартах.