Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выбралі куратараў для кожнай профільнай камісіі

15 декабря 2019
Першыя дні працы новага парламента, вядома, пад нашай асаблівай увагай. Працэдуры ў Авальнай зале зараз больш стандартныя, але важныя і цікавыя. На тыдні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выбіралі куратараў для кожнай профільнай камісіі. Іх 14. Тыя, хто атрымаў новыя партфелі, зараз адказваюць за пэўны кірунак. 

4 з іх - у жаночых руках. У Святланы Любецкай - вопытнага юрыста - суддзі Вярхоўнага суда -  камісія па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.  У трох Людміл пасады не менш адказныя - Ніжэвіч адказвае за фінансы, Макарына-Кібак - за ахову здароўя, а Канановіч даручылі сацыяльную палітыку. А вось эканоміку аддалі ў мужчынскія рукі. Леанід Брыч гатовы прасоўваць новыя ініцыятывы ў эканамічнай палітыцы, а Ігар Камароўскі ў прамысловасці і энергетыцы.  

А гэты квартэт, пэўна, самы вядомы і, скажам так, медыйны. Міжнародны парламенцкі вектар у руках вопытнага дыпламата Андрэя Савіных. Ён быў нашым паслом у Турцыі і прэс-сакратаром беларускага МЗС. Экс-кіраўнік Генштаба Узброеных сіл Алег Белаконеў у парламенце адказвае за нацыянальную бяспеку. Пытанні адукацыі зноў курыруе Ігар Марзалюк, заканадаўства па СМІ і правах чалавека Генадзь Давыдзька.

Жыллёвая палітыка ў сёмым скліканні за экс-мэрам Віцебска Віктарам Нікалайкіным. Дзяржбудаўніцтва курыруе Валянцін Семяняка, а пытанні аграрныя ў полі зроку Мікалая Шаўчука. На наступным пасяджэнні, 19 снежня, усе дэпутаты вызначацца, у якую камісію пойдуць працаваць. Пасля закрыюць восеньскую сесію. Парламенцкая вясна пачнецца 2 красавіка. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя