Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў абмяркуюць сёння 19 законапраектаў

25 мая 2016

У цяперашняга складу Палаты прадстаўнікоў сёння на парадку дня 19 законапраектаў. Дэпутаты разгледзяць папраўкі ў закон аб ахове археалагічных артэфактаў. У другім чытанні абмяркуюць змены і дадаткі ў законы, якія датычацца перапісу насельніцтва і барацьбы з тэрарызмам. Акрамя гэтага, карэкціроўкі чакаюць і Падатковы кодэкс. Плануецца абмеркаваць і ратыфікацыю некалькіх міжнародных дакументаў. Сярод іх - пагадненне аб вольным гандлі паміж ЕАЭС і В'етнамам.