Дэпутаты абмеркавалі рэгуляванне заканадаўства ў сацыяльнай, экалагічнай і юрыдычнай сферах

19 Красавіка 2019
Рэгуляванне заканадаўства ў сацыяльнай, экалагічнай і юрыдычнай сферах абмеркавалі сёння дэпутаты ў рамках пасяджэння шостай сесіі Савета Рэспублікі. На парадку - налічэнне заработнай платы бюджэтнікам, рэалізацыя праектаў "Басейн міжнароднага стандарта" і "Нацыянальны футбольны стадыён", а таксама рэгуляванне абыходжання з адходамі і змяненні, якія закрануць абноўлены Жыллёвы кодэкс.

Знайшоўся час і для ўрачыстай часткі. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава ад імя Аляксандра Лукашэнкі павіншавала былога старшыню Верхняй палаты парламента  Анатоля Рубінава з 80-гадовым юбілеем.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя