Дэпутацкі корпус даў згоду на прызначэнне прэм'ер-міністрам Сяргея Румаса

5 октября 2018

Сёння дэпутацкі корпус даў згоду на прызначэнне прэм'ер-міністрам Сяргея Румаса. У вялікай зале Дома ўрада кіраўніка Саўміна прадставіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Наталля Качанава падкрэсліла, што адзін з прыярытэтаў кадравай палітыкі краіны - фарміраванне эфектыўнага дзяржапарату, здольнага забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, хутка рэагаваць на выклікі і пагрозы сучаснага глабальнага свету, аператыўна прымаць рашэнні ў інтарэсах людзей і несці адказнасць перад народам. Менавіта гэтыя задачы ўскладаюцца на абноўлены склад кіраўніцтва ўрада.

Нагадаем, 18 жніўня Прэзідэнт змяніў кіраўніцтва Саўміна. І галоўнай задачай яго працы назваў рост дабрабыту людзей.