Беларуска-расійскае супрацоўніцтва сёння ў цэнтры ўвагі парламентарыяў. У Мінск прыбудзе дэлегацыя Савета Федэрацыі на чале са спікерам палаты Валянцінай Мацвіенкай. Пройдуць перамовы са старшынямі верхняй і ніжняй палат парламента нашай краіны. Таксама на парадку дня - пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Адной з асноўных тэм абмеркавання стане і святкаванне 75-годдзя Вялікай Перамогі. У пятніцу госці наведаюць мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", дзе сустрэнуцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.
Дэлегацыя Савета Федэрацыі Расіі на чале з Валянцінай Мацвіенкай прылятае ў Мінск
5 марта 2020













