Дэлегацыя парламентарыяў са Швейцарыі сустрэлася з беларускімі калегамі

13 февраля 2020
Сёння дэлегацыя парламентарыяў са Швейцарыі сустрэлася са сваімі беларускімі калегамі. Гэты візіт - сведчанне ўзаемнай цікавасці да наладжвання доўгатэрміновых адносін, падкрэслена на сустрэчы. Беларусь цэніць падтрымку пазіцыі нашай краіны з боку швейцарскіх дэпутатаў на міжнароднай арэне. У прыватнасці, госці былі суаўтарамі беларускай рэзалюцыі на апошняй сесіі ПА АБСЕ. Таксама ў краін высокі эканамічны патэнцыял партнёрства. Ажыўленне ўзаемнага гандлю і рост інвестыцый - такім бачаць свой перспектыўны ўклад групы дружбы, якія аб'ядноўваюць парламенты дзвюх краін. 

Спікер беларускага парламента ўжо наведваў Швейцарыю. Зараз Беларусь разлічвае прымаць швейцарскага калегу ў сябе ў гасцях. Чакаецца, што гэты візіт адбудзецца ў будучым годзе. Асаблівую цікавасць дэлегацыя  праявіць да арганізацыі фермерскай справы ў нашай краіне. Таксама бліжэй пазнаёміцца ў цэлым з беларускай эканомікай.