Дэлегацыя Беларусі ўзяла ўдзел у мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі ў Базелі

9 мая 2019

Прадстаўнікі дыпмісій краін СНД у Швейцарыі, у тым ліку дэлегацыя Беларусі, узялі ўдзел у мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі ў Базелі. На могілках Хёрнлі ўсклалі вянкі да магілы савецкіх воінаў. Вянок ад імя нашай краіны ўсклалі пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе Юрый Амбразевіч і часовы павераны ў справах пасольства Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч.