Д.Пяскоў: "Перспектывы ў ЕАЭС бліскучыя, але ў тым, што праца будзе вельмі напружанай, ніхто не сумняваецца"

7 декабря 2018

Учарашнюю сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў "еўразійскай пяцёркі" сёння пракаменціравалі ў Крамлі. Днём расійскія журналісты задалі некалькі пытанняў пра саімт, што прайшоў у Пецярбургу, прэс-сакратару прэзідэнта Расіі.

Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што "перспектывы ў ЕАЭС бліскучыя, але ў тым, што праца будзе вельмі напружанай, ніхто не сумняваецца". Ён таксама дадаў, што "прэзідэнты Расіі і Беларусі дамовіліся правесці яшчэ адну сустрэчу да новага года, галоўным чынам для фіналізацыі абмеркавання тых пытанняў у двухбаковых адносінах, якія адносіліся да катэгорыі спрэчных і ў вырашэнні якіх удалося сур'ёзна прасунуцца на нядаўняй сустрэчы ў Сочы.