Чжаа Лэцзі сустрэўся з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай

20 сентября 2018

Графік кітайскага палітыка Чжаа Лэцзі быў сёння вельмі насычаным. У прыватнасці, на сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай, размова ішла пра выкананне дамоўленасцяў, дасягнутых на вышэйшым узроўні. Беларусь гатова стаць рэгіянальным цэнтрам прасоўвання ініцыятыў Кітая.

Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Упэўнена, усталяванне прамога кантакту паміж узначаленай вамі камісіяй і Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі, Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі і Камітэтам дзяржаўнага кантролю будзе ў немалой ступені спрыяць далейшаму ўмацаванню адносін, давернага і ўсебаковага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, якое, як прагучала ў Цындаа, уступіла ў новы этап развіцця".

Пасля сустрэчы падпісаны Мемарандум паміж галоўнымі кантрольнымі ведамствамі Беларусі і Кітая, якія маюць намер разам змагацца з карупцыяй. Дакумент прадугледжвае аказанне экспертна-кансультатыўнай дапамогі і рэалізацыю сумесных праектаў.