Крыху менш чым два тыдні да выбараў

29 сентября 2015

Кандыдаты актыўна выкарыстоўваюць гэты час для агітацыі. Так, сёння  Таццяна Караткевіч правяла сустрэчу з выбаршчыкамі ў Шчучыне. У цэнтры горада прайшоў пікет, дзе ў людзей была магчымасць  паразмаўляць з кандыдатам асабіста.

Таццяна Караткевіч, кандыдат у Прэзідэнты Беларусі: "Сёння я, Таццяна Караткевіч, як кандыдат у Прэзідэнты наведала 29-ю сустрэчу.  І пакуль яшчэ ні разу не расчаравалася ў гэтых сустрэчах, таму што мяне людзі чакаюць і сустракаюць. Гэта вельмі важна, што мы можам гаварыць з імі пра тое, што іх хвалюе, яны могуць задаць тыя пытанні,  на якія яшчэ не знайшлі адказы, не прачыталі  іх на старонках Інтэрнэта".

Сёння ж кандыдат у Прэзідэнты правяла яшчэ дзве сустрэчы  з выбаршчыкамі  - у Скідалі і Гродне.  Такія адкрытыя размовы прадоўжацца  аж да дня галасавання.