Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка аб нацыянальнай эканоміцы, турызме і аб дружбе з Расіяй

8 июля 2018

З вялікай цікавасцю і пачуццём салідарнасці сачылі за святочнымі мерапрыемствамі ў Беларусі нашы суседзі - расіяне. Па-першае, у парадзе па традыцыі прымалі ўдзел вайскоўцы нашых саюзнікаў. Акрамя таго, у Дзень Незалежнасці тэлеканал "Расія 24" трансляваў наш парад у прамым эфіры і паказаў інтэрв'ю з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Расіі Ігарам Петрышэнкам.

Зразумела, гэты важны для кожнага з нас дзень – годная нагода з гонарам расказаць пра многае. Ад нацыянальнай эканомікі да гандлю, турызму, і, вядома, аб дружбе з Расіяй.

У вялікім інтэрв'ю "Расіі 24" наш дыпламат яшчэ раз падкрэсліў, што Беларусь – гэта сувязнае звяно паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрапейскім саюзам. І сёння з'яўляецца паўнавартаснай пляцоўкай для работы замежных інвестараў і вытворцаў.