Лік кандыдатаў у дэпутаты паменшыўся да 528

1 ноября 2019
Лік кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў  паменшыўся  560 да 528. Аб гэтым нашаму каналу паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.

Некаторым кандыдатам  выбарчыя камісіі  адмянілі рэгістрацыю. Асноўная прычына - парушэнні парадку вядзення перадвыбарнай агітацыі. Размова, як правіла, ідзе  аб незахаванні 47-га артыкула Выбарчага кодэкса. Ім забаронена агітацыя або прапаганда  расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, не павінна быць заклікаў да звяржэння канстытуцыйнага ладу, абраз вышэйшых службовых асоб і іншых кандыдатаў у дэпутаты. Акрамя таго, некаторыя прэтэндэнты на месца ў парламенце  праводзілі пікеты, парушаючы закон,  на тэрыторыі чужых акруг. 25 чалавек знялі сваю кандыдатуру добраахвотна. Тым часам  працягваецца рэгістрацыя  замежных назіральнікаў. Акрэдытацыю атрымалі больш за 450 прадстаўнікоў місіі СНД.  Праводзіць маніторынг за выбарамі таксама будзе місія АБСЕ і назіральнікі ад цэнтрвыбаркамаў іншых краін.


Тэгі:

#Выборы 2019