Чатыры з паловай чалавекі прэтэндуюць на месца ў беларускім парламенце

14 июля 2016

Такую лічбу, атрыманую па выніках рэгістрацыі ініцыятыўных груп, агучыла ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму каналу кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

У студыі Белтэлерадыёкампаніі адбыўся запіс новага звароту для інфармацыйнага рэсурсу да выбараў-2016. Да 1 жніўня ініцыятыўныя групы могуць збіраць подпісы за прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце. Ужо з'явіліся дадзеныя і аб асобах, якія падалі дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Першым стаў прадстаўнік аднаго з прамысловых прадпрыемстваў Мінскай вобласці, якога высунула канферэнцыя працоўнага калектыву. Адна з ініцыятыўных груп адклікала сваю заяву. Такім чынам, подпісы выбаршчыкаў зараз збіраюць 445 каманд патэнцыйных кандыдатаў.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Цэнтральная камісія вось зараз завяршыла толькі серыю семінараў, якую правяла ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску з кіраўніцтвам акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій. Перад імі пастаўленыя задачы глабальныя, яны заклапочаныя, пры гэтым рабіўся ўпор на выкананне рэкамендацый АБСЕ, дадзеных нам пасля прэзідэнцкіх выбараў. Таму мы працуем, першым чынам, з гэтым звяном. Тыя скаргі, якія паступаюць - яны ёсць, але я б сказала, што вялікая частка з іх сведчыць аб звышамбіцыях, якія выліваюцца, а, можа быць, адбываюцца ад няведання выбарчага заканадаўства і звычкі атрымліваць нешта больш, чым атрымліваюць астатнія. Таму даюцца растлумачэнні, тыя рашэнні, якія мы запытваем падчас вырашэння скаргаў, якія даюць нашы выбарчыя камісіі, з'яўляюцца вельмі якаснымі".

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць 11 верасня. А ўжо праз тыдзень пачнецца актыўная фаза паралельнай палітычнай кампаніі па фарміраванні складу верхняй палаты беларускага парламента. Дэпутаты мясцовых саветаў пачнуць высоўваць кандыдатуры ў склад Савета Рэспублікі.