Чан Дай Куанг прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам

26 июня 2017

Абмяркоўваць міжнароднае супрацоўніцтва Прэзідэнт будзе на гэтым тыдні і з в'етнамскім лідарам. Чан Дай Куанг літаральна паўтары гадзіны таму прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам.

Сёння ён сустрэнецца з прадстаўнікамі таварыства сяброўства "Беларусь - В'етнам", в'етнамскай дыяспары і студэнтамі. А на заўтра запланаваныя перамовы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. Цырымонію афіцыйнай сустрэчы тэлеканал "Беларусь 1" пакажа ў прамым эфіры ў 10 раніцы. Аляксандр Лукашэнка і Чан Дай Куанг разгледзяць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Чакаецца падпісанне пакета дакументаў. Таксама лідары возьмуць удзел у адкрыцці беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму.