Інфармацыю пацвердзіў МЗС нашай краіны. Пасяджэнні пройдуць у "Прэзідэнт-Гатэлі". Плануецца абмеркаваць палітычныя, эканамічныя і гуманітарныя аспекты мірнага вырашэння канфлікту на Данбасе, а таксама пытанні бяспекі. Асаблівая ўвага будзе нададзена абмену палоннымі.
Адзначым, за апошні час кантактная група змагла прасунуцца ў рашэнні шматлікіх пытанняў данбаскага ўрэгулявання. Значным было падпісанне пагаднення аб адвядзенні ад лініі судакранання ўзбраення калібрам меней за 100 міліметраў, мінамётаў і танкаў. Бакі ўжо далі справаздачу пра завяршэнне адвядзення пералічанага ўзбраення.













