Cёння ў беларускіх парламентарыяў завяршылася трэцяя сесія

20 декабря 2013

Работа дэпутатаў у заканадаўчай сферы была прадукцыйнай. За час сесіі прынята 90 законапраектаў. Прыярытэтам стаў удзел у фарміраванні бюджэтна-падатковай палітыкі на будучы год. Выконваючы даручэнне Кіраўніка дзяржавы, дэпутаты прааналізавалі праект рэспубліканскага бюджэту, было ўнесена больш чым 100 паправак. І сёння ж папраўкі ў першым чытанні былі ўнесеныя ў вызначэнне пражытачнага мінімуму.