Cаміт АДКБ пачаўся са зносін у вузкім коле

23 сентября 2013

Галоўнае пытанне сустрэчы - што рабіць з пагрозай з Афганістана. З сыходам амерыканскіх войскаў пасля 2014 года ў краіне ўтворыцца вакуум бяспекі. Афганскія пагрозы транснацыянальныя і ў выпадку бяздзейнасці АДКБ будуць нарастаць як снежны камяк, такая пазіцыя Беларусі.


Як чакаецца, прэзідэнты адобраць аб'ём дапамогі Таджыкістану на падтрыманне пагранічнай бяспекі. Беларусь ужо прыняла рашэнне бясплатна навучаць таджыкскіх афіцэраў у сваёй Ваеннай акадэміі. Падрабязнасці сустрэчы ў нашых наступных выпусках.