Будучыню "Усходняга партнёрства" абмяркоўваюць на канферэнцыі высокага ўзроўню ў Бруселі

14 мая 2019

Будучыню "Усходняга партнёрства" абмяркоўваюць  на канферэнцыі высокага ўзроўню ў Бруселі з нагоды 10-годдзя ініцыятывы. Удзел у форуме бяруць прадстаўнікі больш як 30 дзяржаў. Беларусь на канферэнцыі прадстаўляе міністр замежных спраў. У сваім выступленні Уладзімір Макей адзначыў дадатную дынаміку ў супрацоўніцтве Беларусі з ЕС ва ўсіх сферах. У прыватнасці, Еўрасаюз стаў другім па велічыні гандлёвым партнёрам для нас.