Больш за 400 экспертаў сабраліся на Першы нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці ў Мінску

24 января 2019

У адным сталічным гатэлі перспектывы развіцця рэгіёна абмяркоўваюць больш за 400 экспертаў - кіраўнікі міністэрстваў, грамадскіх арганізацый, топ-менеджмент ПВТ, рэктары ВНУ. Прывітанне ўдзельнікам сустрэчы накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Задачы да 2030 былі пастаўленыя ў Беларусі на дзяржаўным узроўні задоўга да яе прыняцця, гаворыцца ў прывітанні. 17 Мэт устойлівага развіцця былі прынятыя ААН у верасні 2015. Гэта ліквідацыя беднасці, барацьба з няроўнасцю, рашэнне праблем клімату. Сусветная супольнасць высока ацаніла працу Беларусі ў гэтай сферы. Летась наша краіна ўпершыню ўдзельнічала ў Сусветным эканамічным форуме па ўстойлівым развіцці.