Бішкек сёння прымае юбілейны саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД

16 сентября 2016

Вялікі палітычны дзень у Бішкеку. Горад сёння прымае юбілейны саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД. Форум пачнецца ўжо праз гадзіну. Удзел у ім прыме і Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка, як і многія з кіраўнікоў "клуба 11-ці" прыляцеў у Кыргызстан напярэдадні. Парадак дня прадстаўнічага форуму насычаны - гэта і эканоміка, бяспека і гуманітарнае ўзаемадзеянне. Але ўсё ж галоўнае пытанне - павышэнне эфектыўнасці СНД.

З самай раніцы ў Бішкеку дакументы, якія будуць прадстаўленыя на Савеце кіраўнікоў дзяржаў, узгаднілі і падрыхтавалі міністры замежных спраў краін Садружнасці. Пасяджэнне прайшло як у вузкім, так і ў пашыраным складах. Удзельнікі сустрэчы адобрылі 16 пытанняў. Як мінімум траціна з іх датычыцца развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Разгледзелі праграму супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам на найбліжэйшыя гады. І самае галоўнае - міністры сышліся ў меркаванні: Садружнасць як асоба важны рэгіянальны і міждзяржаўны орган трэба захаваць і рэфармаваць. Чарговае пасяджэнне Савета Міністраў замежных спраў СНД адбудзецца ў красавіку ў Ташкенце.