Бішкек прымае саміт СНД

16 сентября 2016

Галоўныя палітычныя навіны сёння прыходзяць з Бішкека. Сталіца Кыргызстана прымае саміт СНД.

Садружнасць Незалежных Дзяржаў сёлета адзначае чвэрцьвекавы юбілей. Таму цяперашняя сустрэча лідараў - добрая магчымасць не толькі падвесці вынікі, але і акрэсліць планы на будучыню. На думку Прэзідэнта Беларусі, СНД павінна стаць больш прывабнай і ўплывовай структурай на міжнароднай арэне. Акрамя таго, Беларусь будзе чакаць многага ад старшынства ў СНД Расіі ў 2017 годзе. Тым не менш варта больш уважліва паглядзець на структуру арганізацыі, адаптаваць СНД да сучасных рэалій.

Усяго на парадку дня саміту - 15 пытанняў. Палітычныя лідары за адным сталом абмеркавалі тэмы адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій; разгледзелі праграму супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам на будучыя тры гады, канвенцыю аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве і шматлікае іншае. Усе заяўленыя дакументы падпісаны.