Бяспеку ў рэгіёне абмяркуюць спікеры парламентаў краін Еўразіі

23 сентября 2019

У Казахстане сёння стартуе чацвёртая нарада спікераў парламентаў краін Еўразіі. У Палацы Незалежнасці ў Нур-Султане збяруцца прадстаўнікі 59 краін і 13 міжнародных і міжпарламенцкіх арганізацый. Сярод іх і старшыня ніжняй палаты беларускага парламента. У першы дзень Уладзімір Андрэйчанка правядзе двухбаковыя сустрэчы з калегамі з Малдовы і Казахстана. Тэма форуму - "Вялікая Еўразія: Дыялог. Давер. Партнёрства". На парадку дня - бяспека ў рэгіёне. Для нас гэта мерапрыемства - яшчэ і пляцоўка для прасоўвання беларускіх міратворчых ініцыятыў.

Першая нарада спікераў парламентаў краін Еўразіі адбылася тры гады  назад у Маскве, наступныя пасяджэнні прымалі Сеул і Анталья.