Белтэлерадыёкампанія выступае ў ролі інфармацыйнага партнёра "Мінскага дыялогу"

23 мая 2018

У гэтыя хвіліны на міжнародны форум "Мінскі дыялог" пачынаюць прыбываць першыя ўдзельнікі. Узровень маштабнай дыскусіі беспрэцэдэнтны - тры з паловай сотні вядучых аналітыкаў і палітыкаў з сарака краін. Лейтматыў мерапрыемства - ініцыятыва Прэзідэнта Беларусі - запуск "Хельсінкі-2".

Белтэлерадыёкампанія выступае ў ролі інфармацыйнага партнёра "Мінскага дыялогу". Прамое ўключэнне з форуму ўжо ў наступным выпуску.