Белтэлерадыёкампанія разгарнула тры стацыянарныя карэспандэнцкія пункты

11 сентября 2016

Каманда Агенцтва тэленавін, сёння працуе ў асаблівым рэжыме. Навіны кожную гадзіну і аператыўныя выпускі па меры паступлення інфармацыі. Белтэлерадыёкампанія ўжо разгарнула тры стацыянарныя карэспандэнцкія пункты.

Нашы карэспандэнты зараз знаходзяцца і ў Цэнтрвыбаркаме, і ў інфармацыйным цэнтры ў Палацы Рэспублікі. Менавіта туды сёння аператыўна будуць паступаць звесткі з усёй краіны. Крыху пазней мы звяжамся і з выбарчым участкам у сталіцы, дзе традыцыйна галасуе Кіраўнік дзяржавы. Акрамя таго, нашы журналісты дзяжураць на розных участках па ўсіх абласцях. І ўжо ў гэтым выпуску Аляксандр Смірноў расскажа, як праходзіць галасаванне на ўчастку нумар 609.